Лекцыя «Нараджэнне беларускага музея: калекцыянаванне на Беларусi ад Сярэднявечча да ХХ стагоддзя» ў Мінску

25.01.2023 19:00 - 22:00 Арт Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае

У сераду, 25 студзеня гісторык і музеёлаг Аляксандр Гужалоўскі чытае ў Мінску лекцыю «Нараджэнне беларускага музея: калекцыянаванне на Беларусi ад Сярэднявечча да ХХ стагоддзя».


Дата: 25 студзеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Арт Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск

На беларускiх землях у XVI-XX стст. iснавала мноства разнастайных калекцый, з’яўляліся прафіляваныя навуковыя калекцыі, шмат калекцый былі адкрыты для вольнага агляду.

А што мы ведаем пра гэтыя калекцыі і іх збіральнікаў? Хто яны? Што збіралі? Працы якіх беларускіх і еўрапеўскіх мастакоў мелі ў калекцыях? Як склаўся лёс іх збораў? Як з часам мяняліся склад, сэнс і значэнне калекцый?

Далучайцеся да лекцыі, каб адказаць на гэтыя пытанні разам з Аляксандрам Гужалоўскім, беларускім гісторыкам, педагогам, прафесарам кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.

Квіткі коштам 65 рублёў можна набыць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Дыскусія са Святланай Ціханоўскай у Празе

11.06.2026 (16:30 - 18:30) Knihovna Václava Havla (Ostrovní 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ