Лекцыя «Страчаныя „Дажынкі“ Фердынанда Рушчыца» ў Мінску

16.01.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 12 рублё

У чацвер, 16 студзеня, у Мастацкім музеі адбудзецца лекцыя Юліі Лісай «Страчаныя „Дажынкі“ Фердынанда Рушчыца» ў межах выставы «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957».





Вас чакае невялікае мастацтвазнаўчае «расследаванне» гісторыі карціны «Дажынкі» мастака Фердынанда Рушчыца, якая знаходзілася ў першай даваеннай калекцыі музея. 

Калі была напісана?

 У якіх зборах знаходзілася? 

Які ўплыў мастацкага кантэксту часу?

 І чаму «Дажынкі» можна лічыць адной з найбуйнейшых страт музея падчас Другой сусветнай вайны?


Юлія Лісай — вядучая навуковая супрацоўніца аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея. 


Наведаць лекцыю можна па квітку ў музей. Папярэдняга запісу не патрэбна. 





Вам можа быць цікава

Беларускія спевы ў Празе

18.01.2025 (14:00 - 16:00) Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3,)

Творчая сустрэча з Наталляй Сухаверхавай у Мінску

18.01.2025 (15:00 - 17:00) галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Зміцер Вайцюшкевіч у Празе

25.01.2025 (19:00 - 21:00) LET’S MEAT (Slezská 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ