У польскім фінале Eurovision упершыню прагучыць падляшская мова. Дуэт Niczos і Sw@da, які спалучае клубныя аранжыроўкі з традыцыйным спевам і рэпам на падляшскай і беларускай мовах, здолеў прабіцца ў фінальны этап нацыянальнага адбору, піша MOST.
Niczos і Sw@da. Фота з іх Instagram
Niczos — спявачка Ніка Юрчук з Бельска Падляскага, Sw@da — польска-калумбійскі прадзюсар з Беластока. Іх музыка адлюстроўвае ўнікальную культуру Падляшша і спалучае сучасныя рытмы з фальклорнымі матывамі рэгіёна. У фінале дуэт выканае песню Lusterka.
«Мы абсалютна здзіўленыя! Але калі чаму і вучымся на Падляшшы ад людзей вакол нас, дык гэта асабліваму характару гэтых людзей і мясцін. Гэта тое, што дазваляе нам рабіць музычныя даследаванні, якія мы любім. Конкурсы — гэта класна, бо яны дапамагаюць пашыраць кола ўдзельнікаў Podlasie Bounce Crew, далучаючы новых людзей да танцаў продкаў і музыкі фавэл з усяго свету. Але найперш мы хочам працягваць рабіць тое, што робім. Па-свойму. Дзякуючы вам падляшская мова ўпершыню прагучыць у польскім фінале Еўрабачання!» — падзяліўся дуэт у сваім Instagram.
Польскі фінал адбору Eurovision адбудзецца 14 лютага на канале TVP2. У фінальны спіс трапіла 10 калектываў і ваканаўцаў. Пераможца прадставіць Польшчу на міжнародным конкурсе ў Швейцарыі ў 2025 годзе.