Лекцыя Уладзіміра Валодзіна «Беларускі шэсцьдзесят восьмы? Ідэалагічная чыстка 1968-69 гадоў, рэакцыі на ўвод войскаў у Чэхаславакію і канец „адлігі“ ў беларускіх ВНУ» ў Вільні

19.06.2025 18:30 - 20:00 ЕГУ (аўд. 303) (Savičiaus g. 17) Бясплатнае



У чацвер, 19 чэрвеня, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца адкрытая лекцыя Уладзіміра Валодзіна «Беларускі шэсцьдзесят восьмы? Ідэалагічная чыстка 1968-69 гадоў, рэакцыі на ўвод войскаў у Чэхаславакію і канец „адлігі“ ў беларускіх ВНУ». 





1968 год лічыцца адным з пераломных гадоў сусветнай гісторыі. Не толькі ў Францыі ды Італіі пратэставалі студэнты і страйкавалі рабочыя. У Мехіка і Дар-эс-Саламе, у Празе і Токіё новыя сацыяльныя рухі спрабавалі змяніць і часта змянялі свет. 

Ці ёсць месца Беларусі на мапе «глабальнага шэсцьдзесят восьмага»? 

У нейкай ступені — так. У Менску прайшоў біт-фестываль і была (выглядае, упершыню ў СССР) пастаўленая п’еса Бекета «У чаканні Гадо». На філалагічным факультэце БДУ студэнты сабралі сотні подпісаў пад патрабаваннем выкладаць па-беларуску на беларускім аддзяленні.

 Якімі б ні былі незаўважнымі беларускія пратэсты супраць уводу войскаў у Чэхаславакію, яны мелі месца. 

Але ці не найбольш значнай падзеяй 1968 года ў вышэйшай адукацыі і навуцы Беларусі была грунтоўная ідэалагічная чыстка, якая пачалася вясной і трывала да наступнага года. 

Хаця колькасць звольненых у выніку чысткі выкладчыкаў была адносна невялікай (пару дзясяткаў), але значна большая колькасць прайшла праз публічныя разборы персанальных спраў на партыйных і непартыйных сходах, а таксама праз «прафілактаванне» з боку супрацоўнікаў КДБ. 

Чыстка была ініцыявана з Масквы і тлумачылася пярэпалахам, які выклікала ў Палітбюро ЦК КПСС Пражская вясна. 

Пра ўсе гэтыя падзеі 1968 года ў ВНУ Беларусі і пойдзе мова ў дакладзе Уладзіміра Валодзіна. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Купалле ў Чарлтане

04.07.2025 (14:00 - 22:00) Prindle Pond

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ