Лекцыя Валянціны Мароз «Лабараторыя сацыяльнага тэатру» ў Дрэздэне

29.04.2022 18:00 - 19:30 Hellerau (Karl-Liebknecht-Str. 56) Бясплатнае

29 красавіка падчас фестываля «Па суседстве/Побач. Незалежнае мастацтва з Беларусі» рэжысёрка Валянціна Мароз прадставіць працу Лабараторыі сацыяльнага тэатра, якая асвятляе сацыяльныя і выцесненыя з публічнай прасторы праблемы ў Беларусі.



Дата: 29 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Hellerau, Karl-Liebknecht-Str. 56, Дрэздэн

Лабараторыя сацыяльнага тэатра была заснавана ў 2017 годзе пад кіраўніцтвам рэжысёркі Валянціны Мароз у Еўрапейскім каледжы свабодных мастацтваў (ELCAB) у Беларусі.

Да гэтага часу Лабараторыя паставіла спектаклі «11. Красавік» пра тэракт у Мінскім метро, «Мы тут жывем» пра сацыяльную, фінансавую і гендарную дыскрымінацыю ў Беларусі і спектакль «Родныя людзі» — дакументальны праект на тэму хатняга гвалту, які у Беларусі замоўчваецца.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Спас у Суле

20.08.2026 (20:00 - 22:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ