Літаратурная вечарына “Вайсковыя могілкі: гэта пра жыццё”

27.08.2018 19:00 - 19:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Бясплатнае

У панядзелак 27 жніўня ў памяшканні Арт Сядзібы (пр. Машэрава, 18) адбудзецца літаратурная вечарына “Вайсковыя могілкі: гэта пра жыццё”. Імпрэза прысвечаная беларускім літаратарам, пахаваным на Вайсковых могілках. Вечарына праводзіцца ў межах валанцёрскай кампаніі па абароне Вайсковых могілак.

Падчас вечарыны выступяць паэты, пісьменнікі і валанцёры з вершамі, расповедамі і зацемкамі пра літаратараў з Вайсковых могілкаў. Чытаюць і прамаўляюць: Андрэй Хадановіч, Галіна Сіўчанка, Кацярына Глухоўская, Вольга Маркітантава, Марыя Каленнікава ды іншыя, а таксама ўнучка Якуба Коласа ды Янкі Маўра Марыя Міцкевіч. Вядоўца вечарыны – Ганна Севярынец.

Пачатак а 19-й.

Запісацца на імпрэзу можна тут.


Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Трошку джазу ў Мінску

24.05.2026 (20:00 - 22:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ