Фонд «Камунікат» перавыдае «Доўгую дарогу дадому» Быкава

Ужо неўзабаве «Камунікат» парадуе Вас кнігай беларускага класіка Васіля Быкава, піша «Наша Ніва».

«Doŭhaja darohu dadomu»

Замаўляць на Kamunikat.shop можна ўжо сёння! Да канца жніўня — са зніжкай.

«Доўгая дарога дадому» — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыцьцё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаваньні мінулага стагодзьдзя. Ад вясковага дзяцінства на Віцебшчыне — празь перадваенныя гады, вайну, раненні, пасляваенную службу, Горадню, літаратурнае станаўленне, драматычныя сутыкненні з сістэмай — да развагаў пра Беларусь, мову, свабоду, памяць і адказнасьць пісьменьніка», — гаворыцца ў апісанні.

«Доўгая дарога дадому» — кніга пра тое, як чалавек ідзе праз выпрабаваньні да сябе самога, да праўды, да роднага слова і да Бацькаўшчыны.

«Доўгая дарога дадому» — кніга-споведзь, кніга-памяць, кніга-падсумаваньне. У гэтых старонках — ня толькі гісторыя аднаго чалавека, але і жывы вобраз часу, які пакінуў незагойныя раны ў лёсе народу і краіны.