Лекцыя А.Сарны «Дыскурс сацыяльных сеткавых сэрвісаў»

21.05.2015 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

21 траўня (чацвер) ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) у межах выставы «Сацыяльная рашотка» адбудзецца лекцыя сацыяльнага аналітыка праекта, Аляксандра Сарны, на тэму: «Дыскурс сацыяльных сеткавых сэрвісаў».

Пачатак а 19.00.

 

«Сацыяльная рашотка» –  гэта групавая выстава, арганізаваная ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыюс» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця.

Сацыяльная рашотка –  гэта шматлікавасць дыскурсаў, гэта імкненне да ахопу ўсёй прасторы жыццядзейнасці чалавека. Тоеснасць паміж бачным і рэальным (рэальным і віртуальным, міфам і побытам) выяўляецца за кошт іх узаемадзеяння.

Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.

Удзельнікі: Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка, Сяргей Шабохін.

Сацыяльны аналітык праекта: Аляксандр Сарна.

Куратар праекта: Ілона Дзяргач.

 

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1627113364171097/

Партнёрамі праекта з’яўляюцца: kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА. Тэхнічную падтрымку праекту аказвае кампанія «Samsung».


Вам можа быць цікава

Канцэрт «Белыя крылы надзеi» ў Мінску

13.05.2026 (19:30 - 21:30) вялікі тэатр оперы і балета (малая зала) (пл. Парыжскай камуны, 1)

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Баль на сядзібе Нямцэвічаў у Скоках

16.05.2026 (19:00 - 21:00) Сядзіба Нямцэвічаў (вул. Міра, 48Б)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ