Лекцыя І. Духана: “Генезіс авангарду і апакаліптыка мяжы ХХ і XXI ст.ст.”

07.10.2014 19:00 - 21:00 Цэнтр Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Уваход вольны!

Лекцыя прысвечана ўздзеянню ідэй авангарднай апакаліптыкі (К. Малевіч і інш.) на тэорыю і мастацтва авангарду. Лекцыя таксама больш падрабязна прадставіць слухачам Крысціну Лоддер як спецыяліста па авангарду – тым самым падрыхтуе да больш ўдумлівага
і асэнсаванага ўспрымання яе лекцыі.

Ігар Духан: кандыдат архітэктуры, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, член Еўрапейскага таварыства культуры, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў. У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі  ў Баўхаўзе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і інш. 

Актуальную інфармацыю шукайце на сайце: http://fly-uni.org/

Лекцыя адбудзецца ў межах цыкла “Авангард, мадэрнісцкая неакласіка, уяўленне”.


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ