Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 13 BYN
У наступную суботу, 12 верасня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на майстар-клас па стварэнні лялькі-дзесяціручкі.

Дзесяціручка — памочніца ў побыце для гаспадыні дома. У яе шмат рук, і кожная пара прызначана для паспяховага выканання пэўных гаспадарчых задач, каб усе справы ладзіліся, а ў хаце заўсёды быў парадак і дастатак. 

Нашы продкі верылі, «Дзесяціручка» прыносіць у хату спакой і гармонію. 

Раней такую ляльку, зробленую са сподняй матчынай сукенкі, сяброўкі дарылі нявесце на вяселле, каб у той усё ладзілася па гаспадарцы. 

А яшчэ гэты абярэг служыў надзейнай падмогай для маладых дзяўчат падчас навучання хатняму рамяству.

Кошт — 13 рублёў. 

Запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у дырэкт музея.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ў Вільні

05.09.2026 (16:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ