Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 18:00 - 20:00 гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1) 55 BYN
12 верасня, у суботу, у тэатры оперы і балету адбудзецца канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы».

Сто гадоў беларускай музыкі злучацца тут і зараз — у адным імгненні, дзе кожны вобраз нараджае ў нашым успрыманні зусім дзіўнае адчуванне. часу. Бо персанаж, народжаны ў мінулым стагоддзі, сёння прачытваецца намі, сучаснікамі, зусім іншым чынам. 

Гледачы пачуюць беларускія народныя песні, музыку Яўгена Цікоцкага, Юрыя Семянякі, Яўгена Глебава, Генрыха Вагнера, Дзмітрыя Смольскага, Уладзіміра Солтана, а таксама таленавітых сучаснікаў — Алега Залётнева, Алега Хадоскі, Сяргея Бельцюкова, Андрэя Зубрыча.

У канцэрце прымуць удзел народныя артысты Беларусі Станіслаў Трыфанаў і Анастасія Масквіна, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрый Гарадзецкі, а таксама артысты новага пакалення: Анастасія Міхнавец, Дар’я Гаражанка, Марыя Булда, Андрэй Логвінаў, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька і іншыя.

Квіткі коштам ад 55 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ