ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Мега Сапега» ў Тбілісі

02.05.2024 19:00 - 21:00 прастора «Кропка» Бясплатнае
 

У чацвер, 2 траўня, у Тбілісі распачынаецца новая серыя інтэлектуальных гульняў «Мега Сапега»! Гэтым разам — па беларускай літаратуры!






Дата: 2 траўня

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 


У прыгодах будуць новыя захапляльныя заданні, мудрагелістыя пытанні, вар’яцкія факты, унікальныя стыкерпакі і шмат чаго іншага. 

А галоўнае — прызы і узнагароды сталі круцейшымі!

Расклад гульняў: 

2.05.24 — ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ 

16.05.24 — ДРУГАЯ ГУЛЬНЯ

30.05.24 — ФІНАЛ «МЕГА-САПЕГА» — камандная гульня. 



Можна стварыць сваю каманду заўчасна альбо лёсаваннем патрапіць у гатовую каманду ў дзень гульні. 


Толькі сваё, толькі беларускае! 



Уваход вольны, але ж месцаў абмежавана. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ