9 кастрычніка, у пятніцу, капэла «Санорус» запрашае на музычны перфоманс «Марк Шагал. Сусвет кахання».
Вас чакае спектакль–падарожжа ў свет Шагала, «народжанага паміж небам і зямлёй». Драматычны акцёр ажывіць яго лісты, паэзію і кнігі, прымушаючы нас усміхацца, плакаць і захапляцца. ⠀
Уявіце: гучанне хору, струнных, духавых інструментаў і тэрменвокса, змяшанае з праекцыямі шагалаўскіх карцін. Вы пройдзецеся па вулачках Віцебска, Санкт-Пецярбурга і Парыжа, а пасля растворыцеся ў загадкавай шагалаўскай прасторы паміж рэальнасцю і фантастыкай. ⠀
У праграме — музыка В. А. Моцарта, Ф. Шуберта, К. Сен-Санса, Э. Блоха і многіх іншых таленавітых кампазітараў.
Квіткі коштам 45 рублёў бярыце па спасылцы.