«Мова Нанова» з трыма паэткамі ў Беластоку

19.05.2025 19:00 - 21:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32) Бясплатнае



У панядзелак, 19 траўня, у Беластоку — новы занятак «Мова Нанова».





Гэтым разам вы пачуеце творчыя галасы беларускіх паэтак Валянціны Аксак, Дар’і Бялькевіч і Вікці Жытнік.

Валянціна Аксак
 — аўтарка дзесяці паэтычных кніг, у тым ліку «Кава ў арліным гняздзе», «Трэці Эдэм», «Уцёкі з Палесься» і іншых.

У паэзіі Валянціны прыродныя вобразы цесна пераплятаюцца з біблейскімі гісторыямі і міфамі, ствараючы новыя сусветы.

Дар’я Бялькевіч
 — аўтарка кнігі «Слёзы на вецер».

У вершах Дар’я расказвае пра складаныя рэчы простымі словамі, выкарыстоўваючы дыялогі, гукапіс і няроўныя рытмы.

Вікця Жытнік
 — вядоўца курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку. Яе вершы ўвайшлі ў альманахі «аБДУмана» і «Альтанка».

Вікця ў сваёй творчасці пераасэнсоўвае навакольны і ўнутраны свет, пазіраючы на рэчы з розных ці незвычайных ракурсаў.


Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!


Вам можа быць цікава

Выстава Яраслава Кірвеля «Дошка Гонару» ў Варшаве

06.06.2025 19:00 - 01.07.2025 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Welcome Market у Брэсце

21.06.2025 12:00 - 22.06.2025 20:00 ЦМТ (вул. Маскоўская, 123)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ