Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні святкуе юбілей

07.03.2026 17:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатна

У суботу, 7 сакавіка, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца святочная імпрэза з нагоды 25-годдзя музея.


Гэта будзе вечар памяці і сучаснасці, свята і разважанняў.

У праграме:

- аповед Сяргея Харэўскага пра гісторыю і спадчыну Беларускага музея ў Вільні, заснаванага Іванам Луцкевічам;

- гутарка пра тое, як адраджаўся музей у 1990-я, з чаго з'явілася і як расла ўстанова; распавядае Людвіка Кардзіс;

- размова пра сучаснасць: што музей робіць цяпер і з якімі выклікамі змагаецца (слова камандзе музея);

- святочная частка, пірагі, чаяванне.

А пакуль дарослыя занятыя сваімі "нуднымі дарослымі гутаркамі", для дзяцей будзе асобны пакой і гульні.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава «Дыялог з часам» у Мінску

29.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

«Сербскі Нож» у Варшаве

08.05.2026 (20:00 - 22:00) CLUB NEW VEGAS (Stanisława Kulczyńskiego 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ