Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 - 31.05.2026 15:00 - 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8) Бясплатнае
У чацвер, 23 красавіка, у абласным цэнтры народнай творчасці адкрываецца выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Казкі і паданні майго краю».

Тут паселяцца беларускія міфічныя істоты і казачныя персанажы.

Запрашаюць усіх, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з Ёўнікам і Белуном, зазірнуць у вочы таямнічай Лясной гаспадыні і дакрануцца да драўлянай выявы аленя святога Губерта.

Вас чакае больш за 150 работ, тэатр цэняў, цiкавыя гісторыі, увасобленыя не толькі ў словах, але і ў фарбах, сплеценыя з бісеру і саломкі, створаныя з дрэва і тэкстылю, адлюстраваныя ў кераміцы і папяровых карунках.

Працуе выстава да 31 траўня.



Вам можа быць цікава

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

20.05.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Вільні

21.05.2026 (18:30 - 20:30) (Кафедральная плошча)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ