«На тонкай мяжы»: гурт «У нескладовае» выступіць у Мінску

01.02.2019 19:00 - 19:00 Маладзёжны Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская 18а) Бясплатнае

1 лютага ў Маладзежным тэатры эстрады пасля доўгага перапынку выступіць Раман Арлоў і гурт «У нескладовае» з праграмай «На тонкай мяжы».

Апошнія вялікія канцэрты «У нескладовага» прайшлі яшчэ ў 2013 годзе, у Мірскім замку з расійскім гуртом «Братья Грим» і сумесным трэкам «Станцыя», а пасля — на разагрэве ў славутых Deep Purple у Мінск Арэне.

Перапынак у канцэртнай дзейнасці гурта быў звязаны з падрыхтоўкай мюзікла «Чарадзей», у якім «У нескладовае» іграе ролю аркестра.

А ад канца 2017 года «У нескладовае» стаіць і за музычнай часткай тэатралізаванага цыклу дзіцячых казак пра прыгоды Літары «Ў» і яе сяброў.

Дарэчы, песні з казак пра Літару «Ў» упершыню ўжывую прагучаць на канцэрце 1 лютага і стануць адной з «фішак». Дзіцячымі галасамі дапамогуць навучэнцы Школы традыцыйнага мастацтва Вікторыі Міхна.

Раман Арлоў і «У нескладовае» сыграюць і песні з рэпертуару «J_Морс», аўтарам альбо суаўтарам якіх з яўляецца Раман Арлоў — «Маё Сонца», «Паветра», «Адлегласць».

Квіткі на канцэрт да 30 снежня каштуюць 12 рублёў. Іх можна купіць анлайн. Потым цэны будуць расці.

Інфалінія: 44 5517706, 29 8517706.

nn.by


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

GODS TOWER у Познані

20.02.2026 (18:00 - 20:00) W_Sercu (Al. Niepodległości 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ