Навагодні лялечны спектакль «Казачны домік» у Варшаве

14.01.2024 11:00 - 18:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) ад 10 злотых


У наступную нядзелю, 14 студзеня, беларусікаў Варшавы клічуць на навагодні лялечны спектаклік «Казачны домік».




Дата: 14 студзеня

Час: 11:00, 17:00, 18:30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава 


У Кракаве гэты спектаклік так упадабалі гледачы, што зладзілі дадатковы паказ, каб усім хапіла месцаў! То цяпер — у Варшаве! 

Падчас спектакля вашых дзетак чакаюць Зайка-трусішка, касалапы Мішка, смелы Пеўнік, хітрая круцілька Ліса і дурны Воўк! 

Разам з героямі будзем весяліцца, спяваць, танчыць, дапамагаць героям спраўляцца з цяжкасцямі і нават спячом самага сапраўднага калабка! Рэкамендаваны ўзрост: ад 3 да 9 гадоў 


Кошт: дзеткам — 40 злотых, яшчэ брацікам ці сястрычкам — 20 злотых, даросламу — 10 злотых. Бярыце па спасылачцы


Просяць таксама ўзяць зручны зменны абутак для маленькіх гледачоў і глядачак.




Вам можа быць цікава

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ