Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 17:00 - 19:00 тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2) 25 BYN
26 верасня, у суботу, тэатр «Лялька» запрашае на спектакль-прысвячэнне Марку Шагалу «Мастак. Вяртанне ў Віцебск».

Ці лёгка таленту знайсці свой шлях? Асабліва, калі той шлях перакрываюць камяні забабонаў родных і блізкіх. І толькі вера ў сваё наканаванне ды непаўторная муза клічуць працягваць няпростае падарожжа па зямлі і ў небе да прызнання. 

Навокал жа віруе няпростае жыццё. І людзям, што мітусяцца ў пошуках надзённага хлебу ды кідаюцца ў вір неверагодных ідэй, творчасць суайчынніка па-ранейшаму падаецца незразумелай і непатрэбнай. 

А Мастак працягвае шукаць сваё месца ў Віцебску. Нават пасля вечнага развітання.

Квіткі коштам 25 рублёў бярыце па спасылцы альбо ў касе тэатра. 



Вам можа быць цікава

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Фэст мексіканскай культуры ў Мінску

05.09.2026 (12:00 - 16:00) Верхні горад (пл. Свабоды, 23)

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ