"Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы". Лекцыя пра Глебку і Броўку ў Мінску

28.01.2022 18:00 - 19:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30 кв. 4) Бясплатнае

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю, прысвечаную творчаму сяброўству двух паэтаў — Петруся Броўкі і Пятра Глебкі.



Дата: 28 студзеня

Час: 18.00

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30 кв. 4, Мінск

Здаецца, сам лёс наканаваў іх сустрэчу. Яны насілі аднолькавае імя, нарадзіліся ў адзін год — 1905 — і амаль у адзін месяц (Пятрусь Броўка — 25 чэрвеня, Пятро Глебка — 6 ліпеня). Абодва паступілі на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ, дзе і пазнаёміліся ў канцы 1920-х гадоў. Падчас 1930-х яны пасябравалі, пісалі адзін аднаму вершы, стваралі сумесныя артыкулы, нарысы і нават прыдумалі новага аўтара.

Ларыса Александроўская, якая добра іх ведала, прыгадвае ва ўспамінах жарт: «Скажаш: „Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!...“ — і абодва Петрусі рагочуць, а дадасі яшчэ: „...і сцеражыся крапівы“, і ўжо весела смяюцца ўсе ўтрох, з Кандратам Кандратавічам».

На лекцыі вы даведаецеся, чаму яны сталі героямі верша Міхаіла Ісакоўскага пра рэпку і маркоўку, у якіх праектах, недатычных да паэзіі, творцы ўдзельнічалі разам, якія непаразуменні ўзнікалі паміж Петрусямі і хто такі Лукаш Бандылевіч.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Канцэрт «Белыя крылы надзеi» ў Мінску

13.05.2026 (19:30 - 21:30) вялікі тэатр оперы і балета (малая зала) (пл. Парыжскай камуны, 1)

Ноч музеяў у Гродне

16.05.2026 (19:30 - 23:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ