Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 - 14.06.2026 16:00 - 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А) Бясплатнае
Сёння, 16 красавіка, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрываецца персанальная выстава Валерыя Счастнага, прымеркаваная да яго 75-годдзя.

Валерый Ігнатавіч Счастны нарадзіўся 23 мая 1951 года ў Дрысе (з 1962 — Верхнядзвінск). У 1973 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў больш за 20 гадоў на Віцебскім вытворчым камбінаце «Мастацтва». У 1987-1994 гадах — сябра творчага аб’яднання «Квадрат». Выкладаў у Верхнядзвінскай школе мастацтваў. Зараз займаецца праектаваннем аб’ектаў фарміравання навакольнага асяроддзя, педагагічнай дзейнасцю.

Выстава будзе працаваць да 14 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ