Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 - 12.05.2026 10:00 - 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 5 BYN
У музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава сучасных арт-аб’ектаў Карыны Папроцкай і Вольгі Сямашкі «Павукі і павы».

Аўтэнтычныя павукі — гэта традыцыйныя беларускія вырабы з саломы, якія ствараліся на святы народнага календара з семантыкай Новага году (у розных мясцінах на Каляды або Вялікдзень).

Павукі вырабляліся раз на год напярэдадні свята і падвешваліся на покуці. Яны адлюстроўвалі касмаганічныя ўяўленні беларусаў аб светабудове і з’яўляліся прадметным увасабленнем упарадкаванага і гарманічнага Сусвету.

Традыцыйны павук ствараўся з саломы — прадукта натуральнага ладу жыцця чалавека, які заставаўся ад сабранага ўраджаю.

Мастачкі ж Вольга Сямашка і Карына Папроцкая бяруць матэрыялы, што прапануе сённяшнi свет, і робяць з яго рэплікі і варыяцыі на тэму традыцыйных павукоў. Іх арт-аб’екты — з пластыку і металу.

Калі павукоў, якія віселі год і збіралі злых духаў, спальвалі ўзімку, каб сплесці новых, то павукоў Вольгі і Карыны спаліць нельга. У пластыку — іншы цыкл жыцця, іншыя ўласцівасці. Яркія колеры прац, гіпертрафаваныя памеры павукоў ствараюць зусім іншыя выявы і асацыяцыі.

Выстава «Павукі і павы» прымеркаваная да галоўнага гадавога свята — Вялікадня.Таму яе мастацкі вобраз дапаўняе тэкстыль з веснавымі матывамі: птушкамі і кветкамі, якія можна пабачыць на посцілках і рушніках, а таксама кераміка з фондаў Літаратурнага музея.

Квіткі — 5 рублёў поўны, 2,50 рублі — ільготны.

Працуе выстава па 12 траўня.



Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ