Ноч Адраджэння ў Мінску

17.05.2025 18:00 - 23:30 НЦСМ, (пр-т Незалежнасці, 47) ад 16 рублёў

 

У суботу, 17 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца Ноч Адраджэння.





У гэты дзень адкрываецца новая выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне», які пазнаёміць вас з адным з самых знамянальных этапаў чалавечай гісторыі.

Цягам усяго вечара вас чакаюць:


  • «Хто скраў Джаконду?» — арт-квэст, які кожны зможа прайсці самастойна і даведацца, хто ўсё ж скраў Мона Лізу
  •  «Сны Адраджэння» — вялізныя падушкі для біцця з мастацкімі ілюстрацыямі
  •  «Рэнесанс: бясконцае натхненне» — выстава сучасных беларускіх мастакоў
  •  Імерсіўны фільм «Італьянскае Адраджэнне: Джота, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль Санці, Тыцыян, Батычэлі» — ідзе няспынна, фільм працыруецца на сцены і падлогу для большага пагружэння; кожны сеанс па 34 хвіліны


Таксама ў планах:

 Квэст-экскурсіі па выставе з удзелам мастакоў:
  • 18:00-18:45 па-беларуску
  • 19:30-20:15 па-руску
  • 21:00-21:45 па-беларуску
  • 22:30-23:15 па-руску


 19:00-20:00 лекцыя «Рэнесанс. Мемы» з Кацярынай Верасавай (па-руску).

На лекцыю патрэбна рэгістрацыя па спасылцы.



 Дрэскод для поўнага паглыблення: жэмчуг і жамчужныя ніткі на шыі ці ў валасах — для жанчын, аб’ёмныя доўгія ланцугі з кулонамі ці падвескамі — для мужчын.


Квіткі — 16 рублёў для тых, хто прытрымліваецца дрэскода, і 20 рублёў для ўсіх астатніх наведвальнікаў. 





Вам можа быць цікава

«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

14.06.2025 12:00 - 15.06.2025 12:00 нацыянальны парк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

14.06.2025 (18:00 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.06.2025 11:00 - 21.06.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ