Паэтычная вечарына Аляксандра Ждановіча «Вось яны, а вось мы» ў Тбілісі

02.04.2023 17:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

У нядзелю, 2 сакавіка, наш даражэнькі Алесь Ждановіч, ён жа Маляваныч, запрашае на паэтычную вечарыну па творах беларускіх аўтараў «Вось яны, а вось мы».



Дата: 2 красавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам асабіста), Тбілісі

 
У чым шукаць падтрымку і надзею ў нашы часы?

Як заставацца беларускамі і беларусамі?

 Як 2020-ты год змяніў нас?


На гэтыя і іншыя пытаннечкі пашукаюць адказы разам з Багдановічам, Караткевічам, сучаснымі беларускімі паэтамі.

Таксама ваш чакаюць казкі і байкі ад Маляваныча.


Уваход вольны, але ж зарэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

01.08.2026 (17:00 - 19:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ