Паказ фільма «Адданае сэрца» ў Вільні

22.08.2025 19:00 - 21:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6) Бясплатнае




У пятніцу, 22 жніўня, у краме «Кропка» адбудзецца паказ фільма «Адданае сэрца» ў памяць пра Лявона Баразну. 





15 жніўня 1972 года ў Менску трагічна загінуў Лявон Баразна, мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху. 

Ён змагаўся за захаванне гістарычнай спадчыны Менска, у 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком выступіўшы ў абарону вуліцы Няміга. 

Яго гібель застаецца загадкавай: афіцыйна гэта быў крымінал, але шматлікія акалічнасці даюць падставы падазраваць, што за злачынствам стаялі савецкія спецслужбы. 


Прыходзьце ўшанаваць памяць спадара Лявона. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вільні

24.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ