Парфумерная лекцыя «Пахі Рэнесансу» ў Мінску

19.06.2025 19:00 - 21:00 (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

 

У чацвер, 19 чэрвеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў ладзяць парфумерную лекцыю-дэгустацыю «Пахі Рэнесансу»




Вас чакае сустрэча з парфумеркай, аўтаркай кніг, стваральніцай галерэі пахаў «Нос» Ксеніяй Філіпавай. 

Падчас яе займальнага аповеду і прэзентацыі вы:
 

  • паслухаеце пра гісторыю парфумерыі і яе развіццё ў эпоху Рэнесансу 
  •  адчуеце мноства пахаў Рэнесансу 
  •  разбярэцеся, як жа здабывалі каштоўныя кампаненты 
  •  даведаецеся пра ролю сям’і Медычы і нашых Радзівілаў у парфумерыі 
  •  паўдзельнічаеце ў розыгрышы парфумы з ноткамі Рэнесансу, які створаны спецыяльна для лекцыі. 



Звярніце ўвагу:
выстава працуе да 20:00, таму калі хочаце паспець паглядзець і экспазіцыю — прыходзьце, калі ласка, загадзя. 

Квіткі коштам 20 рублёў (у яго ўваходзіць агляд выставы) бярыце па спасылцы. Альбо рэгіструйцеся па гэтай спасылцы і аплочвайце на месцы. 


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Песіна «ДОМ» у Мінску

16.07.2025 19:00 - 16.08.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ