Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 - 17.08.2025 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 10 рублёў



У аўторак, 17 чэрвеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца штоградовы міжнародны фестываль «ТэкСтыльны букет у Мінску». І доўжыцца толькі па суботу, 21 чэрвеня. 





У фестывалі бяруць удзел больш за 100 мастакоў, майстроў і аматараў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі, а яшчэ — з Арменіі, Кітая і Расіі. 

Удзельнікі прэзентуюць як індывідуальныя, так і калектыўныя работы ў розных матэрыялах і напрамках: шынка, ткацтва, вышыўка, аплікацыя, батык, лялькі, касцюм, тэкстыльныя скульптуры, fiber art і інш. 

Ключавы элемент сёлетняй фестывальнай канцэпцыі — паняцце «сям’я». Таксама куратары прапанавалі творча абыграць лічбу «сем».

 Адна з задач фестываля — падтрымка і прэзентацыя творчых ініцыятыў студэнтаў, якія атрымліваюць прафесійную адукацыю ў галіне тэкстыльнага мастацтва. 

У праграме фестываля — адукацыйныя лекцыі, творчыя майстар-класы, прэзентацыі, дэфіле і шмат іншага. 


Куратарка фэста — Алеся Іназемцава, кандыдатка мастацтвазнаўства.




Выстава твораў удзельнікаў застанецца працаваць па 17 жніўня. 


Квіткі: поўны — 10 рублёў, ільготныя — 7, 5 і 4 рублі. 





Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Фестываль самаразвіцця MY WAY ў мінскім батанічным садзе

25.07.2026 11:00 - 26.07.2026 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ