Спектакль «Un-packing» ва Уроцлаве

03.10.2025 - 05.10.2025 19:15 - 20:00 Wrocławski Teatr Współczesny (Rzeźnicza 12) 70 злотых



3, 4 і 5 кастрычніка ва Уроцлаве  граюць спектакль «Un-packing»





«Un-packing»
 — гэта спектакль-даследаванне на мяжы дакументальнага тэатра і палітычнай футуралогіі. 

Створаны беларускім драматургам Мікітам Ільінчыкам і рэжысёркай Катажынай Кальват, ён раскрывае пласты забытага мінулага, каб пракласці мост да самых вострых пытанняў сучаснасці. 

Яўганна, леваліберальная кандыдатка з Падляшша, запрашае ўцекачоў з Усходу да ўдзелу ў выбарчым роліку. Журналістка Марта вельмі хоча ёй дапамагчы, але не ведае, як за гэта ўзяцца. Бачачы гэта, тэлевізійны аператар пачынае ўсё больш уцягвацца ў запіс роліка. 

Гэта запускае ланцуг нечаканых падзей, што прымушаюць герояў сутыкнуцца з забытымі і неадпрацаванымі тэмамі, звязанымі з польска-беларускай гісторыяй. 

«Мы маем з беларусамі агульны гістарычны і культурны архіў — падчас спектакля мы будзем яго распакоўваць, звяртаючыся да падзей, што адбыліся на Падляшшы ў 1945 годзе, калі банды Бурага зладзілі разню праваслаўнага беларускага насельніцтва. Тэма спектакля — дэканструкцыя і пераасэнсаванне нашай агульнай гісторыі»,
 — кажа рэжысёрка. 


Спектакль ідзе па польску з субтытрамі на беларускай мове. 


Квіткі коштам 70 злотых поўны, 55 злотых ільготны бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ