Першая сустрэча беларускага літаратурнага клуба ў Тбілісі

19.08.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 19 жніўня, беларускі літаратурны клуб у Тбілісі збіраецца на першую сустрэчу і прапануе пачаць з творчасці Васіля Быкава — і з не самых вядомых, позніх твораў.



Дата: 19 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Тбілісі (дакладны адрас дашлюць удзельнікам асабіста)


Усе ведаюць Быкава, перш за ўсё, як пісьменніка вайны і, мабыць, чыталі ў школе хрэстаматыйныя «Знак бяды», «Альпійскую баладу» і інш.

На першай жа сустэчы клуба прапануюць абмеркаваць зусім іншыя творы — «Афганец» (1998) і «Ваўчыную яму» (1998).

«Афганец» адметны тым, што быў надрукаваны толькі пасля смерці Быкава. Пісьменнік сам не даваў дазволу на друк, кажучы: «Яшчэ не прыйшоў час».

То калі вам цікава, прачытайце тыя два творы ды далучайцеся! Творы можна знайсці на «Беларускай палічцы».


Удзел бясплатны. Трэба толькі зарэгістравацца ў апытанцы.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

13.07.2025 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ