Пісьменніца Ганна Янкута ў Беластоку

18.02.2023 - 19.02.2023 14:00 - 16:30 хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае
Гэтымі выходнымі, 18 і 19 лютага, у Беластоку — адразу дзве літаратурныя сустрэчы з пісьменніцай, паэткай і перакладчыцай Ганнай Янкутай. Адна для дарослых, другая — для дзетак.



У суботу, 18 лютага, у хабе «Новая Зямля» — паэтычныя чытанні са спадарыняй Ганнай. Яна прэзентуе кнігі з серыі «Паэты планеты»: Б. Лесьмян, М. Паўлікоўска-Яснажэўска, У. Шленгель і інш. А яшчэ — свой зборнік вершаў «Канстытуцыя», які асэнсоўвае падзеі апошніх гадоў. Уваход вольны!

Дата: 18 лютага

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6a, Беласток


У нядзелю ж, 19 лютага, бярыце малых ды прыходзьце на дзіцячую сустрэчу з Ганнай Янкутай.

Дзеткам спадарыня Ганна раскажа пра ката Шпрота, дзяўчынку Марту і пра Казачнае воднае агенцтва (КВА). А яшчэ пазнаёміць з новай гісторыяй пра тое, як маленькі кот Шпрот трапіў у дом да сваіх гаспадароў.

Дзетак чакаюць гульні, віктарыны і сюрпрызы.

Ахвочыя змогуць пагартаць і набыць кнігі і атрымаць аўтограф.

Уваход таксама вольны!

Дата: 19 лютага

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6a, Беласток




Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Лекцыя «Марк Шагал: Песня Песняў даўжынёй у жыццё» ў Мастацкім музеі ў Мінску

23.05.2026 (16:00 - 18:00) Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ