Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 20:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4) Бясплатнае
27 жніўня ў Мінску можна будзе схадзіць на куратарскую экскурсію па выставе «Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе» ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Асновай экспазіцыі сталі шэсць зборнікаў лірыкі Петруся Броўкі, якія можна чытаць як дзённікі эпохі: «Гады́ як шторм», «Шляхамі баравымі», «А дні ідуць...», «Пахне чабор», «Між чырвоных рабін», «І маладосць і сталасць».

Кожны з гэтых зборнікаў — не проста літаратурны перыяд, а стан: шумны горад і вера ў новае, цішыня бору і ўцёкі на прыроду, досвед грамадскай дзейнасці і самоты ўнутранага голасу, памяць пра каханне, якое не адбылося, і боль стратаў, што не маюць тэрміну даўніны.



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ