“План Бабарозы” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

06.06.2016 19:00 - 21:00 ітаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча 7а) Уваход вольны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае Вас 6 чэрвеня а 19-й гадзіне на мерапрыемства:

“План Бабарозы”: хронікі беларускай матрыярхіі

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, засланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. Раман Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» – гэта гісторыя Беларусі ХХ ст. на прыкладзе адной мандражнай сямейкі. 

Павал Касцюкевіч распавядзе пра гісторыю напісання кнігі, прататыпы герояў і крыніцы натхнення, а таксама пачытае яскравыя кавалкі з свайго твора.

Напрыканцы імпрэзы адбудзецца аўтограф-сесія.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: 3344269


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ