Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 12:00 - 18:00 Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22) Бясплатнае



У суботу, 12 верасня, гісторыка-археалагічны музей запрашае на імпрэзу «Адзін дзень з жыцця горада». 



Праграма прысвечана гісторыі Гродзенскага княства ў XII стагоддзі. 

Расклад такі:
Новы замак (унутраны двор): 

14:00 — Урачыстае адкрыццё 

14:00–16:00 — Гістарычная рэканструкцыя, інтэрактыўная пляцоўка «Сярэднявечныя забавы», цацкі і гульні маленькіх гродзенцаў у старажытнасці, эксперыментальная археалогія 

Экспазіцыя (2 паверх):
 

14:15 — Выступленні лектараў 

15:15–17:15 — Майстар-класы па тэме «Макет Гродзенскага дзядзінца ў XII ст.», па рабоце са скурай і ад рэстаўратараў музея 

Стары замак:
 

15:15 / 16:15 — Экскурсія па Ніжняй царкве (па папярэднім запісе) 


Уваход вольны. На экскурсію запісвайцеся па нумары 71-86-88. 




Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Танцавальная вечарына «Аксамітны вечар» у Бабруйску (6+)

06.09.2026 (16:00 - 18:00) Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (вул. Сацыялістычная, 105а)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ