Прэм’ера спектакля пра Аляксандра Тарайкоўскага ў Сінтры

11.04.2024 - 30.04.2024 21:30 - 21:30 Casa de Teatro de Sintra (R. Veiga da Cunha 20) 7,50 еўра



У чацвер, 11 красавіка, у партугальскай Сінтры адбудзецца прэм’ера спектакля «Памылка 403», прысвечанага Аляксандру Тарайкоўскаму.






Дата: з 11 красавіка

Час: 21:30 (час мясцовы)

Месца: Casa de Teatro de Sintra, R. Veiga da Cunha 20, Сінтра 




«Памылка 403» — п’еса Мікалая Халезіна, мастацкага кіраўніка Свабоднага тэатра. 

Спектакль паказвае першую ахвяру пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Тарайкоўскага. 

34-гадовы Тарайкоўскі быў забіты ў горадзе Мінску стрэлам у грудзі са зброі, якая, як аказалася, належала спецназу міліцыі, мабілізаванаму ў тыя дні для разгону пратэстоўцаў. Галоўны герой, аднак, не Тарайкоўскі, а міліцыянт, адказны за смяротны стрэл. 



Рэжысёрка — Сусана К. Гаспар. 


Ролі выконваюць мясцовыя акторы: Андрэ Пардаль, Беатрыс Алівейра, Катарына Рола Салгейра, Уга Секейра, Патрысія Сусана Кайрао і Ражэрыа Жак.



 Спектаклі будуць ісці праз увесь красавік. 




Квіткі коштам 7,50 еўра бярыце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ