Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава у Варшаве

07.05.2024 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (вул. Foksal, 11) Бясплатнае

Беларускі ПЭН разам з тэлеканалам «Белсат» і Музеем Вольнай Беларусі запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.

Разам мы даведаемся аўтара ці аўтарку найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць цырымоніі — Лявон Вольскі з песнямі на вершы Міхала Анемпадыстава.

Дата: 07.05.2024

Час: а 18:00.

Месца: Варшава, вул. Foksal, 11, Музей Вольнай Беларусі

Уваход вольны.

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў — ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сёлета да фінальнага этапу прэміі дайшло 8 вокладак, абраных у кароткі спіс прафесійным журы:

  • Выдавецтва «Вясна» — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»

  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»

  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»

  • Яна Галушкіна, VEHA — вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»

  • Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна — вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

Чытайце падрабязней пра кароткі спіс і саму прэмію.



Вам можа быць цікава

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ