Прэзентацыя фотаальбома паводле выставы «Я хачу дадому» ў Варшаве

07.04.2023 18:30 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

У пятніцу, 7 красавіка, у Беларускім Моладзевы Хабе — прэзентацыя альбома «Take Minsk home» паводле выставы «Я хачу дадому», якая разарвала вашыя сэрцайкі напрыканцы мінулага года.



Дата: 7 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


У праграме:

прэзентацыя альбома (у якім будуць і фотаздымкі, што не трапілі ў экспазіцыю); гутарка з аўтарамі фатаграфій і стваральнікамі альбома. Хлопцы і дзяўчаты, якія не змогуць прыйсці, будуць на сувязі віртуальна;

рэфлексія на тэму дома і вымушанай эміграцыі з псіхалагіняй Вольгай Сарокай. Гэта будзе фотатэрапія, каб кожны сышоў з цеплынёй, а не яшчэ адной ранай у сэрцайку. Можна будзе падзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі ў бяспечнай атмасферы — і зазнаць шмат падтрымкі, якой часцяком бракуе;

вельмі смачная кава ад «Інклюзіўнага барысты»;

 і, вядома, утульны беларускі нэтворкінг.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Спас у Суле

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

22.08.2026 (19:00 - 20:10) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ