Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча для дзяцей з дарослымі «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» ў Беластоку

28.11.2024 18:00 - 19:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае


 У чацвер, 28 лістапада, у хабе «Новая Зямля» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алега Груздзіловіча для дзяцей з дарослымі «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы».






Дата: 28 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 




Аўтар, былы палітвязень, журналіст «Радыё Свабода» пазнаёміць са сваім новым творам і дасць аўтограф тым, хто набудзе кнігу. 

Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, спадар Алег напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю. 

Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе рукапісы былі знішчаныя. 

Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве з верасня 2022 года. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ