Прэзентацыя кнігі Ганны Комар у Варшаве

12.03.2024 19:00 - 21:00 Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64) Бясплатнае

12 сакавіка у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі прозы «Калі я выйду на волю» Ганны Комар.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтарка і дызайнерка кнігі. Яны распавядуць пра працэс яе стварэння ад ідэі да рэалізацыі і пачытаюць урыўкі.

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазналі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі ў тыя дні.

Падрабязней пра кнігу чытайце па спасылцы.

Пасля прэзентацыі кнігу можна будзе набыць. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларусаў і беларусак.

Дата: 12 сакавіка

Час: а 19:00

Месца: Каворкінг FBC, Mokotowska 24, офіс 64, Варшава


Вам можа быць цікава

Праслухоўванне новага альбома гурта NOCHY ў Варшаве

14.05.2026 (18:30 - 20:30) (паведамяць удзельнікам асабіста)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ