Прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака ў Празе

12.05.2022 16:00 - 17:00 Božská Lahvice (Bílkova 122/6) Бясплатнае

12 красавіка ў Празе прэзентуюць кнігу Мойшэ Кульбака «Ўсе вершы і паэмы / Ale lider un poemen» — поўны збор паэзіі Кульбака ў ідышскім арыгінале, з транслітэрацыяй і паралельным перакладам на беларускую мову.



Дата: 12 траўня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Božská Lahvice, Bílkova 122/6, Прага

У прэзэнтацыі возьмуць удзел укладальнік і перакладчык Сяргей Шупа, рэдактарка кнігі Ася Фруман (Харкаў/Гамбург), а таксама праскія ідышысты.

Кнігу ў двух тамах выдала праскае выдавецтва «Вясна». Раней у гэтым выдавецтве выйшлі раманы Кульбака «Панядзелак» (2018) і «Мэсія з роду Эфраіма» (2019).

Мойшэ Кульбак — самы вядомы ў свеце літаратар Беларусі, які пісаў на ідышы — у 1928-1938 гадах адной з афіцыйных моваў Беларускай ССР. Народжаны ў Беларусі, ён жыў і тварыў у Вільні, Берліне, Мінску, у 1937 годзе быў арыштаваны і забіты чэкістамі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ