Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 - 20.09.2026 15:00 - 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32) 4 рублі

 У сераду, 15 ліпеня, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава графікі мастакоў Эстоніі, Латвіі, Беларусі «Прастора вечных сэнсаў». 



У экспазіцыі — творы Уладзіміра і Веры Станішэўскай (Эстонія), Артура Нікіціна (Латвія), Аляксандра Шапо (Беларусь). 

Абяцаюць дыялог эпох, культур і чалавечых станаў, выражаны мовай лініі, формы і выявы. Мастацтва валодае дзіўнай сілай — захоўваць памяць, аб’ядноўваць людзей і ствараць прастору, у якой нараджаецца ўнутраная размова з вечнасцю. 

Выстава стане прасторай мастацкага дыялогу, які аб’ядноўвае філасофію графікі, культурную памяць і вечныя сэнсы мастацтва. 


Выстава працуе да 20 верасня. 

Квіткі — 4 рублі дарослым, 2 рублі школьнікам і студэнтам. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ