Арлоў перавыдаў культавую «Краіну Беларусь»

Уладзімір Арлоў выдаў у Польшчы культавую кнігу «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», якая ўпершыню была напісана ў 2003 годзе і зазнала некалькі перавыданняў, піша bellit.info.

«Kraina Bielaruś. Iliustravanaja historyja»

Шыкоўна аформленая мастаком Змітром Герасімовічам кніга апавядае гісторыю беларускага народу ад старажытных часоў да 1919 году.

«Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны. Гэта не сухая акадэмічная праца: на яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя энохі, — гаворыцца ў анатацыі. — У выданні змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэлнявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскай цывілізацыі».

«Kraina Bielaruś. Iliustravanaja historyja»

Кнігу можна будзе набыць на розных беларускіх кніжных падзеях, а проста цяпер замовіць праз сайт Gutenbergpublisher.eu.