Прэзентацыя кнігі «Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» у Беластоку

07.05.2026 18:00 - 20:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатнае
У чацвер, 7 траўня, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіслава Ахроменкі «Нясвіжская крыза альбо вернуты рай».

Кніга «Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» — гэта зборнік прозы заўчасна пакінуўшага гэты свет таленавітага пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі, якую выдаў Фонд Kamunikat.org.

Кніга вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую «Тэорыю змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім аўтар ставіць у парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць сабе нават у думках.

Ёсць таксама «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі.

Сярод герояў — Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, але ёсць таксама ананімныя акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі.

У зборнік дадалі нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты двух незавершаных раманаў — «Нясвіжская крыза» i «Выкрадальнік гукаў».

У прэзентацыі бярэ ўдзел пісьменнік, літаратурны крытык і сябра аўтара Алесь Аркуш і ўдава спадара Уладзіслава спадарыня Вольга.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Мікіта Найдзёнаў у Філадэльфіі

17.05.2026 (17:00 - 19:00) (2337 Philmont Ave, Suite 109 Huntingdon Valley)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

«Жывая бібліятэка» ў Вільні

23.05.2026 (12:00 - 16:00) бар Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ