Прэзентацыя кнігі тоні лашдэн «чорны лес» у Стакгольме

30.01.2025 19:00 - 21:00 кнігарня «Іnterbok» (Hantverkargatan 32) Бясплатнае


У чацвер, 30 студзеня, у Стакгольме адбудзецца прэзентацыя кнігі тоні лашдэн «чорны лес».




 «чорны лес» — гэта не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваёй сутнасці адлюстраванне свету, у якім знайшлі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года. 

Страх перад чалавекам у форме, страта радзімы, стойкасць і супраціўленне размешчаны ў класічных беларускіх топасах балота, мяжы, вёскі, якія атрымліваюць здольнасць дзейнічаць насуперак тым, хто заявіў над імі сваю ўладу. 

Гэты тэкст, напісаны на рускай і беларускай мовах, фіксуе траўматычны досвед 2020-2023 і стварае новыя спосабы рухацца далей. 


На сустрэчы спадарыня тоні раскажа пра шлях кнігі і сваю працу з супольнасцямі ўнутры і за межамі Беларусі: пра калектыўны пошук папараць-кветкі, мастацкі праект вакол кнігі, падтрымку жанчын-палітвязынак і рэзідэнцыю па экапісьменніцтве ў Беларусі. 

Мова сустрэчы — руская. 


Уваход вольны. Запісвайцеся праз мэйл info@interbok.se




Вам можа быць цікава

Выстава Алены Паплыкі ў Віцебску

22.01.2025 17:00 - 16.02.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Канцэрт «Вечар у Парыжы» ў мінскім планетарыі

31.01.2025 19:00 - 01.02.2025 21:00 планетарый (вул. Фрунзэ, 2)

Kosciuszko Friendship Run у Бостане

02.02.2025 (09:00 - 12:00) Public Garden

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ