Нацыянальныя стэрэатыпы, якімі літаральна прасякнутая беларуская рэчаіснасць, анікуды не падзеліся і дзявацца не збіраюцца. А таму — самы час клікаць на дапамогу тых, хто ўсё дакладна патлумачыць і раскладзе па палічках.
Ну а вы думаеце, інакш патэлефанаваў бы Сяргей Мікалаевіч Валеру Руселіку? Ды ні ў жыцці!
Між тым, як той казаў, ніколі не кажы ніколі. Вось і нашыя старыя знаёмцы — блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй) — зноўку сустракаюцца, каб разабрацца з самымі заблытанымі пытаннямі, на якія багатая беларуская рэчаіснасць.
Вось, да прыкладу, як гэтак сталася, што герб «Пагоня» мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі і прысутнічае на гербах шэрагу беларускіх гарадоў і адначасова пераследуецца ўладамі Беларусі?
Вось давайце пра гэта і пагаворым у першым выпуску другога сезону «Хрусь і папалам»!