Прэзентацыя рамана А.Сапкоўскага "Вядзьмар.Меч наканавання"

10.11.2020 18:00 - 18:30 старонка Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку Бясплатнае

10 лістапада а 18:00 (трансляцыя на старонцы Польскага Інстытута ў Facebook) адбудзецца прэзентацыя II тома сагі Анджэя Сапкоўскага "Вядзьмар. Меч наканавання ". Раман выйшаў у выдавецтве "Янушкевіч" пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску, на беларускую мову твор пераклала Кацярына Маціеўская.

У прэзентацыі прымуць удзел літаратуразнаўца і аўтар кнігі "Пачварнасць і крытыка. Даследаванні вядзьмарскага цыкла Андрэя Сапкоўскага" Пётр Жоландзь, перакладчыца Кацярына Маціеўская і рэдактарка беларускамоўнай серыі Ганна Янкута.

Удзельнікі сустрэчы, сярод іншага, паспрабуюць даць адказы на пытанні пра тое, як сага была ўспрынятая польскім чытачом, пра месца Сапкоўскага і яго працы ў польскай і сусветнай літаратуры, пра ролю, якую адыгрывае ў творы фальклор, пра паходжанне і аўтарскую інтэрпрэтацыю казачных сюжэтаў. Ці з’яўляецца Вядзьмар добрым героем у часы крызісу? Што адрознівае беларускі пераклад рамана? Адказы на гэтыя пытанні і яшчэ шмат цікавых фактаў пра Анджэя Сапкоўскага і яго легендарны твор – у размове нашых гасцей.

Прэзентацыя праходзіць у рамках цыкла "Месяц польскай літаратуры '2020".

 


Вам можа быць цікава

Дадатковы канцэрт NAVIBAND у Сопаце

06.04.2026 (19:00 - 21:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Майстар-клас па велікодным дэкоры ў Мінску

08.04.2026 12:00 - 10.04.2026 13:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Экскурсія па выставе Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

09.04.2026 (18:00 - 20:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ