Прэзентацыя ECLAB 2017/2018

29.08.2017 19:00 - 19:00 Прастора "ЦЭХ" (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) запрашае абітурыентаў і абітурыентак на прэзентацыю праекта 29 жніўня ў прастору ЦЭХ.

Каманда праекта падрабязней раскажа пра ECLAB, спецыфіку навучання па мадэлі Liberal Arts, паступленне, а таксама пра тое, што новага чакае студэнтаў і студэнтак у наступным навучальным годзе.

Акрамя гэтага, выпускнікі і выпускніцы ECLAB прадставяць трэці нумар штогадовага часопіса «Е.NOTE», куды ўвайшлі лепшыя эсэ і праекты студэнтаў і студэнтак каледжа.

Вы зможаце задаць свае пытанні камандзе праекта. На сустрэчы будуць прысутнічаць:

Аляксандр Адамянц – кіраўнік праекта,

Вольга Шпарага – кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»,

Аляксей Братачкін – кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя»,

Вольга Раманава – кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя»,

Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз – сакіраўніцы канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр»,

а таксама выкладчыкі і выпускнікі каледжа.

Мерапрыемства ў Facebook, ВКонтакте.

Дэдлайн падачы заявак на навучанне – 10 верасня 2017 года.

29 жніўня (аўторак), 19:00

ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

***

Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB) – першая ў нашай краіне праграма нефармальнай адукацыі па мадэлі Liberal Arts.

ECLAB – гэта не проста «яшчэ-адна-вучэбная-праграма», але прынцыпова іншы падыход да адукацыі, які ставіць сваёй мэтай спрыяць развіццю крэатыўнай асобы, якая самарэалізуецца і імкнецца да супрацоўніцтва.

ECLAB – гэта адсутнасць іерархіі і «правільнага пункту гледжання», самастойнасць студэнтаў і студэнтак і права на выказванне, прыняцце разнастайнасці і творчая атмасфера, абмеркаванне актуальных пытанняў, глабальных праблем і іх лакальнага вымярэння, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

У гэтым годзе набор праводзіцца ў межах чатырох канцэнтрацый: «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Публічная гісторыя», «Сучаснае мастацтва і тэатр».

За тры гады працы

навучанне ў каледжы прайшлі больш за 200 студэнтаў і студэнтак, якія праслухалі 61 курс ад 50 выкладчыкаў і выкладчыц;

мы правялі 3 выставачна-адукацыйных праекта і больш за 30 публічных мерапрыемстваў;

тэатральная лабараторыя ECLAB выпусціла 3 дакументальных спектакля і правяла 2 чыткі;

мы стварылі шырокую сетку партнёраў у Беларусі і за мяжой.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ