Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага ў Пінску

07.05.2016 18:30 - 20:00 Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка (Пінск, вуліца Горкага 15) Уваход вольны

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка” з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука.

Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход – вольны. Пачатак а 18.30

Прэзентацыя кнігі будзе часткай майстар-класаў “Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства”, якія пройдуць 7-8 траўня ў Пінску і Мінску. Арганізатары майстар-класаў – Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб.

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытуту ў Мінску

Крыху пра кнігу. Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі – легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, –  пераломны  для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”.


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ