• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя кнігі Змітра Дзядзенкі

Пачатак: 03.12 (19:00)
Канец: 03.12 (21:00)
Кніграня "логвінаЎ"
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Google

У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыла свет кніга прозы Змітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках». Яна сталася шэсцьдзесят сёмым выпускам Бібліятэкі Саюза пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу “Гісторыі ў прыцемках”, вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі.

Гэта характэрна як для містычнага апавядання “Яйкі птушкі Рух”, так і для дэтэктыўных аповесцяў “Голем з Малой Мар’ямпольскай” і “Вуаерыст”.

Гісторыя “Голема з Малой Мар’ямпольскай” сюжэтна пераплятаецца з біяграфіяй беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Злачынства, якое адбываецца задоўга пасля смерці вялікага палачаніна, здараецца пры ўдзеле невядомых сілаў, а месцы злачынства знаходзяць след гліны. Голем з пражскіх легендаў працягвае помсціць нашчадкам Скарыны за нейкія даўнейшыя правіны…

Зміцер Дзядзенка нарадзіўся ў 1972 годзе ў Оршы. У 1994 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля навучання паспеў папрацаваць, сярод іншага, рэдактарам на БТ і журналістам у “Нашай Ніве”.

Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Полымя”, “Першацвет”, “Паміж”, “Спадчына”. Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка “Аршанская шляхта”, зборніка інтэрв’ю “Беларусь: Ні Еўропа, ні Расія”, адзін з суаўтараў кнігі “Наша страва”.

Возьмуць удзел: літаратуразнаўца Ганна Кісліцына і бард Алесь Камоцкі.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип