Анлайн-сустрэча з Настай Лойка

14.09.2026 18:00 - 20:00 Zoom Бясплатнае
У панядзелак, 14 верасня, «РАДА» ладзіць анлайн-сустрэчу з праваабаронцай і былой палітвязынкай Настай Лойка «Правы чалавека ў новую эпоху».

Паразважаюць, якія правы мы маглі не заўважаць да 2020 года і што будзе з правамі чалавека ў будучыні. Абмяркуюць, як гэтыя правы ўвогуле з’явіліся, ці працуюць яны насамрэч, хто мусіць іх бараніць і чаму яны ўстойліва (не) ўвайшлі ў наша жыццё.

Працягласць — 1,5 гадзіны.

Увага! Сустрэча будзе запісвацца (публічна выкарыстоўвацца будуць толькі часткі са спадарыняй Настай), удзельнікам трэба будзе пісаць у чат, а часам уключацца голасам. Калі ласка, улічыце гэта дзеля сваёй бяспекі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да канца нядзелі, 13 верасня.

Дата і час: 14 верасня ў 18:00 (час варшаўскі, гэта 19.00 па Вільні і Мінску)



Вам можа быць цікава

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 (14:00 - 17:00) (паведамяць удзельнікам)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ