Прэзентацыя “Уладзевых гісторыяў”

19.01.2016 19:00 - 21:00 кнігарня “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе кнігу прозы “Уладзевы гісторыі” ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) 19-га студзеня а 19-й.

Расказаць свае гісторыі паабяцалі запрошаныя Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Аляксей Марачкін, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца, Міхась Скобла… Уваход вольны.

Кнігу  склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі пра пісьменнікаў і мастакоў, пра спартоўцаў і беспрацоўных, пра мінчукоў і лысагорцаў, пра жодзінцаў і заслаўцаў…


Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Юркам Хмялеўскім у Варшаве

10.06.2026 (17:00 - 19:00) Аўла, Стары будынак бібліятэкі, Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Krakowskie Przedmieście 26/28)

Саша Філіпенка ў Варшаве

14.06.2026 (18:00 - 20:00) Szkoła Główna Handlowa (al. Niepodległości 162)

«ДзеціФэст. Мары» ў Дудутках

21.06.2026 (13:00 - 17:30) музей Дудуткі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ